Бусевы кніжкі
Понедельник, 11.07.2016 15:11. Рубрика: БУСЯ
Дзень добры, сябры! Я прыляцеў да вас сёння, каб пацешыць, расказаць, як я жыву. Вельмі задаволены, што пра мяне хораша расказалі вядомыя беларускія пісьменнікі Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова ў аповесці-казцы “Пра Бусю, які жыве на Беларусі”. Казка друкавалася на старонках нашага часопіса. Выданне дапоўнілі цікавыя звесткі пра буслоў, слоўнік і маляванка Бусі.
Вам будзе вельмі цікава дазнацца пра мяне, вашага сябра Бусю. Я рады, што мяне, птушку, так праславілі.
Казачныя гісторыі, у якіх я, – галоўны герой, вельмі захапляльныя. Чытайце кнігу вядомых беларускіх пісьменнікаў, што пабачыла свет у выдавецтве “Харвест”, дасылайце свае водгукі. Будзем чакаць!