Вясёлыя прыгоды Рысачкі
Вторник, 5.07.2016 07:34. Рубрика: БУСЯ
Сонечным летнім днём Буся і Рысачка гулялі на лузе ў хованкі.
Рысачка хутка знайшла Бусю сярод высокай травы. А вось каб адшукаць Рысачку, якая лёгка хавалася за сцяблінкамі, Бусю трэба было пастарацца! Раптам на адной з кветак ён убачыў матылька.
“Знайшоў! Знайшоў!” – весела крыкнуў Буся. І сапраўды, на крылцах матылька сядзела і ўсміхалася Рысачка.
– Ты заўважыў, як многа рысачак на лузе? На сцяжынцы, траве, кветках, на прыгожым убранні насякомых?
– Давай паспрабуем па клетачках намаляваць тых, каго можна сустрэць на лузе летам!
А ці ведаеш ты, дружа, каго можна спаткаць на летнім лузе і якія расліны пабачыць? Каб адказаць на гэтае пытанне, злучы рысачкі па клетачках – і даведаешся.
Чакаем тваіх малюнкаў!
Працяг у наступным нумары
Ірына БУТОРЫНА