Вершы Кастуся Севярынца
Четверг, 30.06.2016 10:15. Рубрика: БУСЯ
Бусел і буслянятка
На буслянцы бусел-татка
Вучыць лётаць буслянятка:
Там, дзе трэба, падпраўляе,
Сына ў неба выпраўляе.
Вавёрка і ваверчаняты
Пад сасной сядзіць вавёрка,
Перад ёю – шышак горка.
Стол гасцінцамі багаты:
Налятай, ваверчаняты!
Коцік
Коцік сам з сабой гуляе,
Ён свой хвосцік даганяе.
Як ні сіліцца, дзівак,
Не дагоніць аніяк!
Пеўнік
Пеўнік зранку запяе –
Следам сонейка ўстае,
Промні-коскі распускае –
Дзень на волю выпускае.