Суббота, 25.06.2016 18:20. Рубрика:
Вершы
Голасам тужлівага адчаю
Пра свае нялёгкія правы
Сёння з самай раніцы крычалі
У сівым тумане журавы.
Крылы, як старонкі, шалясцелі.
О, каб прачытаць мы іх маглі,
То, напэўна б, расказалі цені,
Як іх цягне да сваёй зямлі.
Анатоль СЕРБАНТОВІЧ