Колькі сілы маёй – я імкнуся угору
Четверг, 23.06.2016 15:09. Рубрика: Вершы
Колькі сілы маёй – я імкнуся угору,
Каб пад крыламі вечна і вечна былі
Толькі горы і горы – вялікія горы –
І без краю ляжалі – палі і палі.
Вось і сіні парог. Я смяюся і плачу,
Парадніўшыся з самай адзінай з надзей,
Што не бачу цяпер і ніколі не ўбачу
Ні маленькіх палёў,
Ні маленькіх людзей.
Анатоль СЕРБАНТОВІЧ