Загадкі
Понедельник, 20.06.2016 09:56. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Моцна хмару страсянуў –
Нават дождж з яе лінуў!
Учыніў на ёй пагром.
Вось такі ён грозны –….
(гром)
Ці то тканыя сувоі,
Ці то казачныя мроі –
Адплываюць у край далёкі
Беласнежныя……
(аблокі)
Хто аблокі век ганяе
І вандруе па планеце?
А з лістотай хто гуляе?
Здагадаўся? Гэта…..
(вецер)
Неўтаймоўны, спрытны, дужы,
Як маланка, як агменьчык,
Скача ён па вокнах, лужах –
Жвавы сонечны……….
(праменьчык)
Святлана БЫКАВА