Дзіва
Среда, 15.06.2016 09:43. Рубрика: Вершы
Дзіва гэта нарадзіла
Нам прырода нездарма.
Дзіва гэта –
Рэчка Дзіва.
Хто сказаў –
Яе няма?
Той, хто Дзіва хоча ўбачыць,
Рукзачок бярыце свой –
I ў дарогу,
Пад Ушачы,
Там сустрэнецеся з ёй.
З ёй,
Азёрна-гаманкою,
Там якраз яна цячэ.
З Тураўлянкаю-ракою
Пазнаёміць вас яшчэ.
Рэчка Дзіва –
Гэта дзіва
З вербалознаю касой,
Што прырода нарадзіла,
Каб здзіўляла нас красой.
Каб усіх нас чаравалі,
Як суквецці з сініх зор,
На зямлі
Яе каралі –
З сотні пацерак-азёр.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ