Фатаграфія – гэта мастацтва
Хвілінкі-весялінкі
Фатаграфія – гэта малюнак светам. Промні свету праходзяць праз аб’ектыў і ўтвараюць карцінку. На першы погляд, фатаграфія – звычайнае адлюстраванне чалавека і навакольнага свету. Аднак, калі фатографу ўдаецца ўразіць, усхваляваць уяўленне, тады можна смела гаварыць, што яго фатаздымкі – твор мастацтва. Асаблівасць фатаграфіі ў тым, што яна перадае такі аб’ём інфармацыі, які не ўласцівы для іншых відаў мастацтва. І яшчэ: спыняючы імгненне, фатограф паказвае нам найбольш характэрнае, значнае, галоўнае, бо фатаграфія – гэта свет вачамі фатографа. Канешне, каб фатаграфаваць, як прафесійны мастак, трэба шмат ведаць і многаму навучыцца. Акрамя таго, не варта забываць: галоўнае – гэта жаданне тварыць, дарыць нешта новае і незвычайнае людзям, бо не толькі камера, але і вока, колеры і фантазія здольныя на цуд.
А цяпер заданне. У мастацтве фатаграфіі ёсць свае тэрміны. Многія з іх – падвойныя. Паспрабуйце злучыць часткі з двух слупкоў правільна.
Лайт ключ
Высокі дыск
Баланс аўтаматычная
Факусіроўка белага