Чараўнік і дзеці
Среда, 8.06.2016 09:08. Рубрика: Конкурсы
Чароўны куфэрак
Некалі жыў у лесе чараўнік. Быў ён вельмі самотным, але марыў пра сапраўдных сяброў.
Аднойчы ў лес прыйшлі дзеці і заблукалі там, пачалі плакаць. І вось гэты самы самотны чараўнік пачуў плач дзяцей.
– Дзеці, а з кім вы тут у лесе?
– Мы адны.
– А вы ведаеце, што дзецям адным у лес хадзіць нельга?
–Так.
– За тое, што вы не паслухалі сваіх бацькоў, я вас зачарую…
Тут дзеткам стала сорамна і страшна, яны спыталіся : “Мілы маг, а якая ў цябе была мара?”
Чараўнік адказаў, што ён хацеў мець сяброў. Тут дзеці прапанавалі яму сябраваць. І з той самай пары, з таго часу чараўнік стаў добрым, а тых, хто блукае ў лесе, ён абавязкова адводзіць дадому.
Аляксандра БУДЗЬКО, вучаніца 2”В” класа гімназіі №74 г.Мінска