Павучок
Четверг, 2.06.2016 08:52. Рубрика: Конкурсы
Жыў-быў у лесе маленькі павучок. Больш за ўсё на свеце ён любіў плесці павуціну. Але ў павучка не было сяброў, таму што ўсе кузуркі яго баяліся. Аднойчы павучок сплёў вельмі прыгожую тоненькую павуцінку. Ён працаваў над ёй ад ранку да вечара, вельмі стаміўся і лёг спаць.
Раніцай павучок прачнуўся ад незвычайных гукаў: нехта гучна ўздыхаў. Ён выпаўз з хаткі і ўбачыў, што на яго павуцінцы ляжаць кропелькі расы і пераліваюцца пад ранішнім сонейкам. Гэта было вельмі прыгожа! А вакол павуцінкі сабраліся лясныя кузуркі і з захапленнем пазіралі на гэтае хараство. Так павучок знайшоў сяброў.
Павел НОВІК, вучань 2 “Б” класа дзіцячага сада-пачатковай школы № 468 г. Мінска