Дайджэст “Вясёлкі”
Вясновымі днямі рэдакцыя часопіса “Вясёлка” ладзіла сустрэчы з шаноўнымі гасцямі. Да нас завітаў вядомы пісьменнік Андрэй Федарэнка. Таленавітаму празаіку галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся” Уладзімір Ліпскі ўручыў медаль імя Васіля Віткі і дыплом.
Запамінальнай была і сустрэча з Уладзімірам Радзівілавым – галоўным Дзедам Марозам краіны, заслужаным артыстам Беларусі. Гутарка прайшла ў цёплай і нязмушанай атмасферы, абмеркавалі новыя захапляльныя праекты для вас, нашыя любімыя чытачы.
Адметна, што ў гэтым годзе ў Беларускім тэатры юнага гледача мы прымалі удзел у канцэрце-кірмашы гумару “Пасмяемся разам…”.
Паспяхова выступілі выхаванцы тэатральнай подыум-школы “Зоркі Вясёлкі” на Беларускім тыдні моды, фестывалі-конкурсе моды Этна Стыль у Мінску. Калекцыя Наталлі Алейнікавай пад брэндам Vyaselka Stars запомнілася і спадабалася ўсім!