Фiнансы ад А да Я. Лiтара Д
Школка Грошыка
Д. ДАХОД
Слова “даход” можна разумець так: даходзіць да некага, прыходзіць, хадзіць. Прынёс тата дадому зарплату. Дайшлі грошы да сям’і. Ёсць даход! Такі грашовы прыбытак могуць складаць і маміна зарплата, і бабуліна пенсія, і прададзеныя дачная агародніна ці лішнія хатнія рэчы.Выйгрыш па латарэі – таксама даход.
А вось калі вольныя грошы з сямейнага бюджэту пакласці на захаванне ў банк, то яны стануць ДЭПАЗІТАМ, ДАХОДАМ.
ДЭПАЗІТАРНЫЯ ЯЧЭЙКІ– спецыяльныя сейфікі, камеры ў банку. У іх за невялікую плату можна захоўваць грошы, каштоўныя рэчы, золата ці срэбра, дарагую апаратуру, ключы і г.д.
ДЭПАЗІТАРЫЙ – спецыяльная арганізацыя, якая вядзе ўлік каштоўных папер на рахунках “дэпа”. Гэта накшатлт банка, але не для грошай, а для каштоўных папер.
ДЫВІДЭНДЫ – гэта таксама даход, але не ад чыстых грошай, а ад каштоўных папер – акцый.
ДАЎЖНІК прадпрыемства, арганізацыі ці ўстановы называецца ДЭБІТОРАМ.
ДЭНАМІНАЦЫЯ. Адбываецца тады, калі шмат грошай, не ўлазяць у кашалёк. А іх вартасць нізкая. Адным словам, грошай багата, а за іх мала што можна купіць. Тады змяняецца вартасць грашовых знакаў, каб нацыянальная валюта стала больш стабільнай і каб прасцей было разлічвацца з гандлярамі. Хутка адбудзецца дэнамінацыя беларускага рубля. З’явяцца новыя купюры і нават металічныя манеты.
Дамашнія заданні
- Для чаго трэба ведаць сэнс такіх фінансавых слоў, як “даход”, “дэпазіт”, “дэпазітарый”, “дывідэнды”, “дэбітор”, “дэнамінацыя”? Ці складаныя яны для вас?
- Вырашыце з бацькамі задачу: які даход і расход вашай сям’і ў месяц?
- Як разумееце даўнейшую прымаўку: хто грошай не мае, той спакойна спіць?
Беларусбанк + “Вясёлка” = сумесны творчы праект па асвеце юных фінансістаў і банкіраў. Падарункі, прызы выдатнікаў вучобы чакаюць вас. Пішыце!