Чароўны куфэрак
Абметка Захар, сярэдняя школа №136 г.Мiнска
Белы бусел
Белы бусел Беларусi
Над хатамi кружыць.
У каго гняздо саўе,
Той шчасце заслужыць.
Буслiка свайго люблю.
Можа, ён стамiўся?
Што зрабiць мне для яго,
Каб не заблудзiўся?
Запалю я лiхтарок
Над яго буслянкай,
Будзе вiдзен ён здалёк –
I ўначы, i зранку.
Будзе бусел кожны год
Прылятаць дахаты.
I я буду з iм чакаць
Малых буслянятаў.
Вікторыя Качан, вучаніца 6 класа СШ № 3 г. Вілейкі
Шчырае сяброўства
Аднойчы мне трапіла кніга вершаў і казак пра жывёл беларускага пісьменніка Васіля Віткі. Кніга мяне захапіла! Такіх цікавых казак я яшчэ не чытала. Звяры і птушкі сябравалі, сварыліся і гулялі адзін з адным. Адарвацца ад кнігі я змагла толькі тады, калі бабуля паклікала вячэраць. А ноччу мне прысніўся дзіўны сон! Раніцай я ўзяла ручку і занатавала ўсё, што бачыла ў сне. Атрымалася лясная казка.
У адным лесе жыла вавёрачка Вера. У Веры было шмат сяброў, але лепшым – заяц Вася. Кожны дзень Вера і Вася сустракаліся на любімай палянцы, гулялі ў хованкі і грэліся на сонейку. А ўвосень сябры дапамагалі адзін аднаму збіраць запасы на зіму.
Аднойчы Вера так моцна захварэла, што не змагла сустрэцца з лепшым сябрам. А Вася думаў, што надакучыў Веры, і вельмі пакрыўдзіўся на сяброўку. Калі вавёрачка ачуняла, яна тут жа пабегла ў госці да зая, але ён так і не адчыніў ёй дзверы. Вера не казала сябру пра сваю хваробу. Яна напісала Васю доўгі ліст, у якім распавяла пра тое, якая ў яе была тэмпература, як балела горла і як мама-вавёрка лячыла мёдам і малінавым варэннем. Ліст вавёрачка аддала сароцы-паштальёну.
Калі заяц прачытаў ліст ад сваёй сяброўкі, яму стала вельмі сорамна за тое, што ён пакрыўдзіўся на Веру без прычыны. Вася набраў цэлы кошык духмяных суніц і пабег да дрэва, дзе жыла вавёрачка. Вася і Вера памірыліся. Яны разам з’елі ўсе суніцы і паабяцалі адзін аднаму больш не сварыцца дарма.