Вясёлыя прыгоды Рысачкі (частка 2)
Вторник, 19.04.2016 07:24. Рубрика: БУСЯ
Пачатак ТУТ
За акном ішоў цёплы вясновы дожджык. Буся і Рысачка назіралі, як весела скачуць па аконным шкле празрыстыя кропелькі. Збіраючыся разам, яны ўтваралі незвычайныя ручайкі, а па іх плылі караблікі, змайстраваныя з незвычайнага “дажджавога” канструктара.
– Як цудоўна малюе дожджык! – у захапленні прамовіў Буся. – Паглядзі, якія незвычайныя рысачкі, лініі ён пакідае на шкле! Нібы прапануе пагуляць.
– А давай і мы паспрабуем намаляваць цацкі, з якімі любяць гуляць хлопчыкі і дзяўчынкі.
Буся хуценька ўзяў аловак, адгарнуў сшытак у клетачку і пачаў маляваць. Рысачка весела заскакала па сшытку, падбадзёрваючы свайго сябра.
Паспрабуй, дружа, і ты намаляваць па клетачках сваю любімую цацку. Чакаем малюнка ў рэдакцыі “Бусі”!
Ірына Буторына