Вершы на памяць
Понедельник, 18.04.2016 08:14. Рубрика: БУСЯ
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць.
Авяр’ян Дзеружынскі
Ціха абуджаюцца росныя палі,
Веснавая раніца крочыць па зямлі…
Промнямі агністымі саграе зямлю,
Зерні залацістыя кідае ў раллю.
Ніна Галіноўская
Разбудзілі мяне рана
Галасістыя шпакі.
Я стаю, усхваляваны:
– Малайчыны, спевакі!
Аляксей Пысін
Карусель –
На дваццаць пар,
З намі кружыцца ўвесь парк.
Мчацца дрэвы і кусты,
Едуць кладкі і масты,
Мы разгон такі ўзялі –
Не відаць ажно зямлі.