Новая сустрэча з казкай В. Віткі “Вавёрчына гора”
Четверг, 7.04.2016 07:26. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Першы раз я пачула казку ў першым класе на ўроку беларускай мовы. Яна мне вельмі спадабалася. Я нават заплакала, калі настаўніца чытала твор. Вельмі шкада было вавёрачку. Яна такая маленькая!
І вось праз чатыры гады я зноў сустрэлася з гэтай казкай. У мяне забалеў зуб. Трэба было ісці да доктара, але я баялася і пачала плакаць. Тады мама дастала з паліцы кнігу М. Ялінскага “Званочак”, знайшла казку “Вавёрчына гора” В. Віткі і дала мне яе прачытаць. Я адразу ўспомніла свой першы клас і тое, як шкада мне было маленькую вавёрачку, як хвалявалася за яе здароўе! Назаўтра я сама схадзіла да стаматолага і палячыла свой зуб.
Арыяна САДОЎСКАЯ, 4 “Д” клас, Воранаўская сярэдняя школа