Рэспубліканская акцыя “Чытаем разам” адкрыецца ў Дзяржынскім раёне
17-18 сакавіка 2011 года ў Дзяржынскім раёне адкрыецца рэспубліканская акцыя “Чытаем разам”. Распачнецца яна чытаннем кнігі Ул. Ліпскага “Азбука жыцця”. Акцыя будзе праходзіць у шасці беларускіх рэгіёнах і г.Мінску. Кожны рэгіён вызначае 2 раёны, якія будуць чытаць і абмяркоўваць прапанаваныя кнігі (12 раёнаў — 12 розных аўтараў і іх кніг, спіс дадаецца).
Акцыя праводзіцца дзеля таго, каб павялічыць цікавасць да кнігі, чытання, роднай мовы. Сёння моладзь губляе інтарэс да літаратуры, асабліва класічнай. Самая дынамічная група насельніцтва – дзеці і падлеткі – павінны прагнуць новых ведаў, якія можна знайсці ў кнізе. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над праблемай. Але сітуацыя, якая склалася сёння, гаворыць аб тым, што кнігі ўжо не такія папулярныя, якімі былі яшчэ колькі год назад.
Адна з найбольш важных задач акцыі “Чытаем разам” – зацікавіць дзяцей і падлеткаў менавіта беларускай літаратурай і яе прадстаўнікамі. Гэта дазволіць вырасці моладзі ў маральным і культурным сэнсе. На працягу ўсяго 2011 года ўдзельнікам акцыі будуць прапанаваны розныя мерапрыемствы:
• “Літаратурныя гонкі” (урокі-спаборніцтвы , дзе будзе падлічвацца колькасць вучняў, якія прачыталі прапанавыныя творы)
“Гонкі” будуць праходзіць у тры этапы: падрыхтоўчы, гульнёвы і падвядзенне вынікаў спачатку на раённым, а потым рэгіянальным узроўні.
• “Самы лепшы чытач” (вызначэнне і ўзнагароджванне самага шмат чытаючага наведвальніка бібліятэкі раёна, ці горада);
• Сумеснае чытанне твораў аўтараў часопісаў «Вясёлка» і «Бярозка» (тэатралізаваная гульня);
• Бібліякараван “Дзяцінства з кнігай”. У гэтым кантэксце будуць праводзіцца тэматычныя круглыя сталы, прэс-канферэнцыі з абменам вопытам, абмеркаваннем форм працы, з дзіцячай аўдыторыяй у бібліятэках.
• “Я тут жыву”. Тут удзельнікаў чакаюць лекцыйныя заняткі, інтэрактыўныя ўрокі, абмеркаваннем краязнаўчых матэрыялаў.
І гэта яшчэ далёка не ўсё. Сачыце за акцыяй “Чытаем разам”, а таксама прымайце непасрэдны ўдзел.
Скажыце, калі ласка, калі будзе надрукаваны спіс кніг, якія будуць чытацца падчас акцыі