Вясновае
Среда, 6.04.2016 07:20. Рубрика: Вершы
Хтось парушыў цішу сёння:
Без пары прачнуўся шпак.
Бы ў званочак, спорна звоніць
Сок бярозавы ў гляк.
Недзе стрэльнула пупышка,
Шпак прыслухаўся і рад.
Вярба коцікі калыша,
Нібы маці немаўлят.
А ў высокім паднябессі
Зазвінела мноства струн –
Рассыпае жаўра песню,
Цёплае вясны вястун.
Серафіма БЕСТАВА