Понедельник, 4.04.2016 07:10. Рубрика:
Вершы
Хто развёў магутны смех?
Не схаваеш смех у мех.
Ён раскацісты, бязмежны.
Добры смех заўжды пацешны.
Толькі ты не рагачы.
Мы з табой не рагачы,
Як ласі ці зубры…
Не паказвай зубы.
Гарлапаніць, глотку дзерці
Тыгры могуць, а не дзеці.
Сяргей Панізнік