На прасторах музея “Вясёлкі”
Четверг, 25.02.2016 08:30. Рубрика: БУСЯ
У Міжнародны Дзень роднай мовы часопісы “Буся” і “Вясёлка” прымалі гасцей. У рэдакцыю завітала пераможца конкурсу малюнкаў “Зялёная жабка” часопіса “Буся” за 2015 г. Міхаліна Запартыка. І не адна, а разам з сям’ёй ― бацькам, Аляксандрам Міхайлавічам Запартыка, дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, і бабуляй, Ганнай Вячаславаўнай Запартыка, дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Матуля Міхаліны, Запартыка Жанна Вацлаваўна, таксама выдатная вучоная. Таму не дзіўна, што дзяўчынка расце адоранай ― усё ж пачынаецца з сям’і.
Міхаліне Запартыка 5 гадочкаў і яна ходзіць у дзіцячы садок. Вельмі любіць маляваць. Галоўны рэдактар часопісаў “Буся” і “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі правёў для дзяўчынкі пазнавальную экскурсію па музеі “Вясёлкі”, уручыў падзяку за выдатны, прыгожы малюнак жабяня, мяккія цацкі Зялёнай Жабкі і Грошыка. Думаецца, для Міхаліны гэтая сустрэча запомніцца надоўга.
Дар’я ЛЁСАВА