Вясёлыя прыгоды Рысачкі
Аднойчы Буся атрымаў незвычайную паштоўку. На аркушы ў клетачку быў намаляваны яго партрэт, а побач – загадка: “Я – адна з вялікай сям’і ліній. Азірніся вакол сябе, і ты заўважыш маіх братоў і сястрычак,” – звярталася да Бусі незнаёмка.
Буся зірнуў у акно. Вось высокае дрэва. Яго ствол і галінкі нагадваюць доўгія і кароткія лініі. Абрысы воблачка на небе – хвалістая лінія. Сонейка – замкнутая ў круг лінія, а промні сонейка – шмат вясёлых рысачак.
Буся так захапіўся, што і не заўважыў, як побач з ім з’явілася новая паштоўка. На ёй прыветна ўсміхалася дзяўчынка з каляровымі алоўкамі ў руках. Буся даведаўся, што імя дзяўчынкі – Рысачка. Яна саскочыла з паштоўкі і прамовіла:
– Я вельмі люблю ператварацца ў розныя малюнкі і запрашаю вучыцца маляваць па клетачках. Спачатку абвядзі кожны элемент па контуры. Потым працуй самастойна. Пра намаляваных герояў паспрабуй скласці апавяданне ці казку. Жадаю поспехаў!
Працяг ТУТ
Ірына Буторына