Вторник, 16.02.2016 07:07. Рубрика:
БУСЯ
Як усходзіш ты з дзяўчынкай,
ідзі ззаду, мой хлапчынка!
Мо дзяўчынка спатыкнецца,
на цябе і абапрэцца –
ты ж хлапчына,
ты ж мужчына!
А спускаешся з дзяўчынкай,
ідзі спераду, хлапчынка!
Мо дзяўчынка спатыкнецца,
на цябе і абапрэцца –
ты ж хлапчына,
ты ж мужчына!
Анатоль Клышка