Свята дзяцей
Год культуры распачаўся вельмі знакавым свята для дзяцей. Яго ладзілі
рэспубліканскае аб’яднанне “Сябры Вясёлкі” і часопіс “Вясёлка” і “Буся” , Нацыянальная бібліятэка Беларусі, сумесна з Дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія 32 г. Мінска”, пры падтрымцы прадюсерскага цэнтра “Агні вялікага горада” Таццяны Волчак. Свята дзяцей займела назву — Першы міжнародны беларускі фестываль — конкурс дзіцячага мастацтва “Калядная Зорка 2016”. Больш за 500 удзельнікаў прыехаліў сталіцу на гэтае мерапрыемства, каб паказаць свае таленты.
Праграма выступлення атрымалася разнастайнай: мода, дэфіле, акцерскае майстэрства, спевы, танцы, інструментальнае выкананне, хоры, ансамблі, мастацкая творчасць.
У склад прафесійнага журы ўваходзілі: Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч — галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”, “Буся”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, старшыня праўлення РГА “Сябры Вясёлкі”, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі; Зарыцкі Эдуард Барысавіч — народны артыст Беларусі, кампазітар; Стружэцкі Тадэуш Іванавіч — намеснік старшыні Беларускага фонду культуры; Крыжаноўскі Яўген Анатольевіч— беларускі гумарыст, аўтар і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, Ірына Жураўская — рэжысёр, вядоўца, лаурэат міжнародных конкурсаў; Кісялёва Алена Алясандроўна — дырэктар ДУА гімназія №32; Качэрва Алег Дарэлавіч — старшыня праўлення РГА “Клуб любячых бацькоў”; Купрыяновіч Александр — прадюсер, кіраўнік прадзюсерскага цэнтра “SUPER PUPER”, Гулевіч Таццяна — радыёжурналіст, кіраўнік радыёпраграмы “МЭРЫ ПОПІНС”; Ляшенка Ганна— кіраўнік «ANNmodels» – дзіцячай развіваючай студыі з мадэльным ухілам, спявачка, харэограф; Адрэй Варашкевіч — галоўны стыліст Нацыянальнай школы прыгажосці, харэограф; Злыгасцева Аксана Леанідаўна — стыліст-мадэльер, дырэктар салона “Farida”; Зіменка Аляксандр Аляксанравіч — загадчык аддзела галерэйга-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Башкірава Наталля Уладзіраўна — загадчык аддзела культурна –відовішнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Фестываль урачыста адкрыўся ў Нацыянальнай бібліятэце — кніжнай скарбніцы Беларусі. Другі дзень і галла канцэрт фестывалю праходзіў на базе ДУА “Гімназія №32 г. Мінска”. Удзельнікі фестывалю адтрымалі ўзанагароды, дыпломы і падарункі. Лаўрэатамі першай ступені конкурсу сталі творчыя калектывы :
— у намінацыі “Танец” народна-стылізаваная харэаграфія — Студыя ірландскага танца «Фенікс» (кіраўнік –Вольга Паліцкавая, ДУА «Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёну г. Мінска «Зорка»);
— у намінацыі “Танец” эстрадная харэаграфія – калектыў “Сюрпрыз” ( кіраўнік — Аляксандра Місан , ДУА “Гімназія №192 г. г.Мінск”);
— у намінацыі “Цыркавое мастацтва” пераможцамі сталі выхаванцы ЦТіМТДіМ «Зорка» Фрунзенскага р-ну — студыя “Шарлен” і Анна Палегошка, пад кіраўніцтвам Алены Шарапавай і Андрэй Маркаў( ілюзіяніст, выхаванец Прадюсерскага цэнтра “Агні вялікага горада” Таццяны Волчак ДУА “Гімназія №32 г. Мінска”;
— у намінацыі “Вакал” лаўрэатства першай ступені атрымалі і сталі пераможцамі наступныя ўдзельнікі: Ламака Ангеліна кіраўнік- Зюскіна Інга, Бура Соня — кіраўнік Наталля Бура,Філіповіч Улада –кіраўнік Ірына Раманоўская, Храпава Ліза, Бяляўская Анастасія, Пятроў Яўген –кіраўнік Таццяна Волчак, Смірнова Ганна –кіраўнік Яноўская Вераніка.
— у намінацыі “Вакальныя ансамблі” пераможцамі сталі Фальклорны ансамбль “Святкі”( кіраўнік Наталля Буліцкая ДУА «Палац дзяцей і моладзі «Золак» г.Мінска) і “Вакальны ансамбль SONG (кіраўнік Таццяны Волчак -ДУА “Гімназія №32 ”);
— у намінацыі “Інструментальнае выкананне” дуэты , пераможцамі сталі ансамбль “Акцэнт” (кіраўнік Галіна Шышкіна ДУА “Гімназія №17”)
Узорны ансамбль цымбалістаў “Арабэскі” — кіраўнік Смолькая Галіна ДУА СШ №201г. Мінск; у сольным інструментальным выкананні праможцамі сталі Рагацэвіч Уладзімір кіраўнік Аляксееў Віктар( ДУА “Гімназія №15”)
— у намінацыі “Тэатр моды”, у амінацыі сучасны касцюм, пераможцамі сталі выхаванцы дзіцячай развіваючай студыі з мадэльным ухілам “ANNmodels”;
— у намінацыі фотамадэль: Цуба Міхаіл,Токарэва Альбіна, Сангель Сафія — выхаванцы дзіцячай развіваючай студыі з мадэльным ухілам “ANNmodels” , Качэрва Злата — тэатральная подыум-школа “Vyaselka Stars”;
— у намінацыі “Міні-міс Беларусь”: малышы — Шкіндэрава Сафія, Зарычная Амелія, выхаванцы дзіцячай развіваючай студыі з мадэльным ухілам “ANNmodels”; Арцюхова Кацярына — тэатральная подыум-школа “Vyaselka Stars”; сярэдняя ўзроставая катэгорыя — Бондарава Нэлі, Радзюк Аліса, Цвор Аліна— выхаванцы дзіцячай развіваючай студыі з мадэльным ухілам “ANNmodels”, старэйшыя – Качэрва Злата, Сугака Карына тэатральная подыум-школа “Vyaselka Stars”; Анісько Аліса— дзіцячая развіваючая студыя з мадэльным ухілам “ANNmodels” .
Журы адзначыла высокапрафесійную падрыхтоўку ўдзельнікаў мерапрыемства. У Фестывалі прынялі ўдзел і дзеці з абмежаванымі здольнасцямі, канкурсанты са шматдзетных сямей, яны таксама атрымалі ўзнагароды і падарункі.
Выказваем падзяку ўдзельнікам фестывалю, якія прынеслі падарункі для Сенненской школы-інтэрната. Запрашаем усіх паўдзельнічаць у чарговым нашым мерапрыемстве, і ўрачыста перадаць сто чатыром выхаванцам школы-інтэрната калядныя сюрпрызы Першага міжнароднага фестывалю-конкурсу творчых калектываў «Калядная зорка» 2016.
Гэта значнае мерапрыемства яшчэ раз пацвярджае цесную сувязь адукацыі з культурай у адкрыцці і падтрымцы маладых талентаў Беларусі і добры пачатак года, які быў вызначаны “Годам культуры Беларусі”.
З вялікай радасцю яшчэ раз выказваем словы падзякі і ўдзячнасці ўсім удзельнікам фестывалю, ня гледзячы на халоднае надвор’е, завіруху, і ўсе цяжкасці, атмасфера ў нашых залах была надзвычай добрая і па-вясноваму цёплая. Фестываль зазяў усімі колерамі яскравай вясёлкі! Дзяку вам за гэта, нашы паважаныя сябры!
Дадзеныя па выніках фестывалю падрыхтавала Таццяна Воўчак.
8-029-638-96-77, 8-029-708-42-77, 8-029-239-80-59.
Спасибо за фестиваль.ждем новых встеч