Фінансы ад А да Я. Лiтара А
Сябры! Увесь мінулы год “Вясёлка” друкавала аповесць-казку Уладзіміра Ліпскага “Грошык і таямнічы кошык”. Па вашых водгуках рэдакцыя зразумела, што вам спадабаліся чараўніцтвы Грошыка. Цяпер ён задумаў правесці ўрокі па асвеце юных фінансістаў і банкіраў. Далучайцеся да спазнання незвычайнай азбукі.
А. Абменны пункт
А. Акцыя. Акцыянер
Акцыя – каштоўная папера. Яна можа каштаваць частку завода, фабрыкі, фірмы. Чалавек, які мае такія паперы, называецца акцыянер.
Акцыянеры згуртоўваюцца ў акцыянернае таварыства, якое мае права ўдзельнічаць ва ўпраўленні заводам, фабрыкай, фірмай. Прыбытак ад вытворчасці дзеліцца паміж акцыянерамі. Чым больш акцый у чалавека, тым большы яго прыбытак.
А. Авердрафт – гэта банкаўскі крэдыт, які даецца чалавеку на яго картачку, каб дажыць да запрлаты, тэрмінова за нешта расплаціцца.
А. Афшорная зона – гэта нейкая краіна (напрыклад, Кіпр, Швейцарыя), дзе банкі могуць прымаць уклады з любой іншай краіны. Пры гэтым захоўваюць тайну пра гэтыя ўклады.
А. Аферта – гэта публічная працэдура, калі банк мяняе ўмовы захоўвання ўкладаў.
Дамашнія заданні
1) Даведайцеся, колькі беларускіх рублёў каштуе адзін долар, адзін еўра, адзін рускі рубель.
2) Ці можна прадаць свае акцыі іншаму акцыянеру? У якіх выпадках гэта робіцца?
3) Вы купілі валюту, з’ездзілі ў замежную вандроўку і ў вас засталіся грошы. Ці можна іх зноў абмяняць на беларускія рублі? Калі можна, то дзе гэта робіцца.
Беларусбанк + “Вясёлка” = сумесны творчы праект па асвеце юных фінансістаў і банкіраў. Падарункі, прызы выдатнікаў вучобы чакаюць вас. Пішыце!
Аферта — прапанова. Напрыклад, банк прапануе свае паслугі і падрабязна апісвае гэта ў дакументах. Публічная аферта — прапанова штосьці набыць або зрабіць, адрасаваная кожнаму, хто адгукнецца. Так больш дакладна.
p.s. Гэта зусім неабавязкова датычыцца змены ўмоў захоўвання ўкладаў