Понедельник, 8.02.2016 08:02. Рубрика:
Вершы
Бачыў я: у заапарку
Летнім днём пад сонцам яркім
Два сланы ў футбол гулялі,
Гол за голам забівалі.
Левай, правай – хто як мог.
Бегалі – не чулі ног.
Насмяшылі гледачоў –
Растапталі сто мячоў.
Віктар КУДЛАЧОЎ
З рускай мовы пераклаў Мікола Чарняўскі