Каламбуры
Пятница, 5.02.2016 07:57. Рубрика: Вершы
* * *
Мышкі маюць дзіўны нораў:
Нарабілі сотні нораў.
* * *
Чмель, напэўна, соты
Нёс нектар у соты.
* * *
Сябры! У гэтым годзе
Сумаваць нам годзе!
* * *
− Добры дзень! –
Сказала Міла
І ўсміхнулася нам міла.
* * *
Не пакрыўджу я ніколі
І ні Сашы, і ні Колі.
* * *
Схадзіла Людміла
У краму па мыла
І брата Кірыла
Ля рэчкі памыла.
* * *
Вова – з Магілёва,
А суседка Рыма
Прыляцела з Рыма.
Міхась Пазнякоў