Кнігалюб
Понедельник, 1.02.2016 07:42. Рубрика: Вершы
Кніжкі кожны дзень чытаю
І табе таксама раю
З імі, дружа, сябраваць,
Каб разумным, добрым стаць.
Кнігі дораць радасць, веды,
Вучаць нас адольваць беды,
Адкрываюць тайны, цуды,
Іх чытаць заўсёды буду.
Мудрых многа кніг на свеце,
І скажу вам па сакрэце:
Ключык шчасця залаты
Прыхаваны ў кнігах тых.
Ну, а той, хто іх чытае,
Гэты ключык адшукае.
Міхась Пазнякоў