Традыцыі навагодніх баляў і карнавалаў
Новы год – традыцыйна вясёлае свята. А калі так, то людзі спяваюць песні і танцуюць. Напрыклад, у аўстрыйскай сталіцы Вене ў палацы Хофбург у навагоднюю ноч адкрываецца бальны сезон. Гісторыя Венскага бала пачынаецца з 19 стагоддзя, калі імператар Франц-Іосіф і імператрыца Элізабет упершыню прынялі ўдзел у “Прыдворным балі”. Пасля колькасць баляў за сезон пераўзышла 250, і Вена стала сталіцай свецкага жыцця Еўропы. У Ірландыі а палове дванаццацтай людзі выходзяць на цэнтральныя плошчы гарадоў і танцуюць. У Лондане святкаванне дапаўняе шоў феерверкаў. У Паўднёвай Амерыцы таксама святкуюць Новы год: ладзіцца грандыёзны баль-карнавал. У Непале навагодні карнавал — свята фарбаў: людзі упрыгожваюць сябе і прымаюць удзел у карнавале моднага бодзі-арта.
На навагодні баль запрашае і Нацыянальны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Свята адбудзецца у першай палове студзеня 2016 года і прапануе ўсім прыхільнікам галантнага этыкету 19 стагоддзя сабрацца разам. Умовай з’яўляецца дрэс-код: дамы павінны быць у вячэрняй ці бальнай сукенцы, а мужчыны – у смокінгу. Музыканты і артысты далучаць вас да традыцый бальных танцаў, прысутных чакаюць падарункі і вясёлая кампанія.