Музей Дзяцінства
У Мінску адкрыўся Музей Дзяцінства! Велізарная калекцыя цацак усіх відаў, колераў і памераў, якая парадуе любога і дапаможа вярнуцца ў бесклапотнае дзяцінства. Машынкі, салдацікі, цягнікі, лялечны дамок, мядзведзі, лато і пупсы – усё абуджае ў душы цёплыя ўспаміны. Стварылі Музей Дзяцінства апантаныя калекцыянеры цацак, а па сумяшчальніцтву – бацькі дзевяцігадовай Анастасіі і дванаццацігадовага Цімафея – Галіна і Віталь Сыраквашы.
Хлопчыкам, напэўна, спадабаюцца цэлыя арміі цацачных салдацікаў з дрэва, волава і пластмасы, машынкі і чыгунка. А дзяўчынкі ўпадабаюць балерын або пацешных блазнаў. Вочы разбягаюцца ад разнастайнасці прадстаўленых лялек: парцалянавыя, драўляныя, пластыкавыя і нават васковыя прыгажуні размясціліся ва ўтульных пакоях. Старадаўнія антыкварныя лялькі, апранутыя ў парчовыя ўборы ручной працы, дэманструюць моду свайго часу. Ёсць у музеі і плюшавыя медзведзяняты. У музеі “пасяліўся” і казачны Грошык ад часопіса “Вясёлка”. Для бацькоў будзе цікава паглядзець на старадаўнія калыскі, гаршкі, пялюшкі.
У краме пры музеі можна набыць выдатныя цацкі і настольныя гульні для дзяцей усіх узростаў.
Дзеці не стомяцца ад сузірання цацак, бо экскурсія пабудавана накшталт гульні-квэсту: у кожным музейным пакоі свае правілы і заданні, выконваеш – атрымліваеш пячатку. Усяго музей займае сем пакояў. Калі наведвальнік назбірае шэсць пячатак і пакажа іх Захавальніку музея, то ў сёмым покоі атрымае падарунак!
Мабыць, варта адзначыць маленькі недахоп наведвання гэтага музея – забраць дзяцей адсюль вельмі складана! Разумеючы гэта, у Музеі Дзяцінства ёсць адмысловы пакой, дзе праходзяць лекцыі, семінары, майстар-класы. Тут навучаць, як самому змайстраваць ляльку або ўпрыгожыць сваю футболку.
Абавязкова наведайце Музей Дзяцінства!
+375 25 534 45 45
Вася Вясёлкін