Пра Бусю, якi жыве на Беларусi
33. Лясная прыгажуня
Буся прагнуўся першы. А-сця-рож-на, каб не пабудзіць Клекатуню, вылез з буслянкі, якую зладзілі за печчу дзеці і здзівіўся: у хаце, як ніколі раней, было ціха-ціха.
– А дзе ж дзед Арцём? Звычайна ён па-пя-рэдж-ваў, калі пакідаў хату.
Буся ўзмахнуў крыламі, падляцеў да акна і здзівіўся яшчэ болей. За акном ён нічога не бачыў. Шыбкі былі як за-ту-ма-не-ны-я. Ноччу іх нехта раз-ма-ля-ваў блішчастай белаю фарбаю. І не проста раз-ма-ля-ваў. На шыбках іс-кры-лі-ся дзі-вос-ны-я кветкі.
Раптам за акном па-чу-ла-ся ра-дас-на-е “Гаў-гаў! Гаў-гаў!”
На ганку хтосьці гучна за-ту-па-цеў.
– Кля-кля! Кля-кля! – з-за печы а-да-зва-ла-ся Клекатуня. Буся падаўся да яе.
– Што зда-ры-ла-ся, Клекатуня?
– Нічога. Пачула тупат на ганку. Відаць, дзед Арцём вярнуўся. Ці ж ты забыўся? Учора вечарам ён казаў, што раніцай пойдзе па елачку. – Клекатуня за-пляс-ка-ла крыламі: – Хутчэй! Хутчэй бяжым сустракаць яго!
А дзверы хаты тым часам рас-чы-ні-лі-ся. І спачатку ў іх з’явілася вялікая пух-на-та-я прыгажуня-елка, а потым з-за яе выглянуў і радасны дзедаў твар.
– Ну вось, дарагія мае птушачкі, вітайце лясную красуню! Яна трошкі абсохне, і пачнем у-пры-гож-ваць яе цацкамі.
Буся і Клекатуня былі ў вялікім за-хап-ле-нні. Яны то шчасліва ўзмахвалі крыламі, то да-кра-на-лі-ся дзюбай да колкіх галінак. А калі дзед Арцём унёс у хату кораб з е-лач-ны-мі цацкамі, Клекатуня дзюбаю дастала бліскучы, у-пры-го-жа-ны сня-жын-ка-мі шар і па-ве-сі-ла яго на зялёную галінку.
– Буся, кля-кля! Мы ўпрыгожым елачку, а дзед Арцём няхай у-праў-ля-е-цца па гас-па-дар-цы.
– Ах, Клекатунька, – адказаў дзед Арцём, – па гас-па-дар-цы я даўно ўправіўся. А зараз чакаю гасцей. Хутка з вя-лі-ка-га горада павінен прыехаць мой унучак Мікітка з татам і з мамаю. Мы ўсе разам будзем сустракаць Новы год. А цяпер давайце па-за-ві-ха-ем-ся, каб наша лясная пры-га-жу-ня стала са-праўд-на-ю зі-хот-ка-ю На-ва-год-ня-ю Ёлкаю.
34. Вясёлы маскарад і віншаванне з Афрыкі
Дзедаў унук Мікітка прыехаў з бацькамі пад вечар. І неў-за-ба-ве хата на-поў-ні-ла-ся шумнаю га-ма-но-ю. З суседніх хат да Мікіткі прыбеглі сябры. Буся і Клекатуня адразу і не пазналі іх. Дзеці былі ў масках. Воўк, Мядзведзь, Ліса, Кот, Малпачка… Як распазнаць, чый тварык ха-ва-е-цца пад імі?
Клекатуня ў нейкі момант нават пры-ціс-ну-ла-ся да Бусі, але тут да іх падбегла дзяўчынка Ліса і сказала:
– Нам весела, але мы за-бы-лі-ся, што наша свята без Дзеда Мароза і Снягуркі. Я пра-па-ну-ю, каб Дзедам Марозам быў Буся, а Снягуркай – Клекатуня!
І дзяўчынка Ліса ўмомант ус-кі-ну-ла на Бусеву галоўку чыр-во-ну-ю шапачку ў белых сняжынках, а галоўку Клекатуні ўпры-го-жы-ла блішчастай маленькай каронай.
Усе за-пляс-ка-лі ў ладкі, весела за-ска-ка-лі вакол Бусі і Клекатуні, дружна за-кры-ча-лі: “Вітаем Дзеда Мароза! Вітаем Снягурку!”
І тут пачуўся Мікіткаў голас:
– Ціха! Не крычыце! Я ў чаце віншаваў сяброў з Новым годам і знайшоў він-ша-ва-нне для Клекатуні і Бусі! Пад-бя-гай-це сюды! Вось глядзіце!..
Дзеці па-зды-ма-лі свае маскі, падбеглі да Мікіткі, а ён падняў свой ноўтбук, каб экран добра бачылі Клекатуня з Бусем, і прамовіў:
– Глядзіце! Тут слон і дзве малпачкі. Яны шлюць на-ва-год-ня-е він-ша-ва-нне з па-вет-ра-ным па-ца-лун-кам Клекатуні і Бусю.
На экране выразна ба-чы-лі-ся тварыкі Кіка, Кукі і Кокі. Слон махаў хобатам, а малпачкі – па-цер-ка-мі з пёркаў…
– Ах, гэтыя пацеркі я падарыў малпачкам у мінулым годзе на свяце На-ва-год-няй пальмы! – толькі і змог выдыхнуць Буся. Ён вельмі рас-хва-ля-ваў-ся і падумаў: – А як там у Афрыцы цяпер мае бацькі з братамі? Як яны су-стра-ка-юць Новы год?
Яму стала сумна, але толькі на кароткі момант.
– Дзед Мароз! Дзед Мароз! – крычалі дзеці. Вунь твой мех з па-да-рун-ка-мі. Прыйшоў час для па-да-рун-каў!
Яны зноў былі ў масках і за-ві-ху-ры-лі-ся ў ка-ра-го-дзе вакол Бусі і Клекатуні. Але, калі Мікіткаў тата паставіў вялікі чырвоны мех каля Бусі, дзеці спы-ні-лі-ся і дружна за-кры-ча-лі:
– З Новым годам! З Новым годам!
Клекатуня сваёю дзюбай датк-ну-ла-ся да Бусевага крыла і ціха пра-шап-та-ла:
– З Новым годам, Буся! Я вельмі ўдзячная, што ты не пакінуў мяне. У нас такое цу-доў-на-е свята!
Раiса Баравiкова
Уладзiмiр Лiпскi