Мой садок
У гасцях у “Бусі” – Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Дзяржынска. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Ірына Леанідаўна Кашынская і выхавальнік-метадыст Ксенія Уладзіміраўна Ялінская дзеляцца вопытам, як выкарыстоўваць чытанку-маляванку “Буся” на занятках у дзіцячых садах.
Чытанка-маляванка для дашкольнікаў “Буся” – незаменны дапаможнік пры правядзенні тэматычных дзён і тыдняў: “Ягады” (№ 4, 2014); “Рэжым дня” (пілотны нумар); “Лічбы” (№ 3, 2014); “Вясёлыя заданні” (№ 2, 5 2014); “Грыбы” (№ 5, 2014); “Прафесіі” (№ 5, 2014); “Птушкі” (№ 1, 2013); “Матылькі” (№ 2, 2013); “Вучымся ветлівасці” (№ 2, 2013); “Мая Радзіма – Беларусь” (№ 2, 2013); “Лясныя насельнікі” (№ 3, 2013); “Жывёлы” (№ 6, 2014).
На занятках фізічнай культуры будуць карыснымі: рухомыя гульні “Збіраем ураджай”, “Рэпка”, “Дзе схаваўся Буся?” (№ 2, 2014); “Млын”, “Паляўнічы” (№ 4, 2014); вершы “Вясёлая спартакіяда” (№ 2, 2014).
На занятках, прысвечаных тэме “Дзіця і грамадства”, прыдатныя наступныя прыёмы: завучванне на памяць вершаў А. Вольскага “Свята мам”, Л. Пранчака “Мілая матуля”, В. Жуковіча “Незвычайны зайчык” (№ 1, 2014); “Мамін дзень” Р. Барадуліна (№1, 2015); М. Хведаровіча “Светлы дзень”, А. Пісьмянкова “Мы – беларусы”, К. Буйло “Дзіцячы сад”, Н. Галіноўскай “Зямля мая” (№ 2, 2014); “Просьба” П. Прыходзькі (№ 5, 2014); адгадванне загадак А. Клышкі (№ 1, 2014); М. Пазнякова (№ 1, 2015); чытанне вершаў “Вясёлая спартакіяда” (№ 2, 2014); “Машынкі-карцінкі” (№ 1, 2014); “Азбука прафесій” А.Вольскага (№ 5, 2014); “Дзіцячая чыгунка ў Мінску” Р. Баравіковай (№ 6, 2014); чытанне аповесці-казкі У. Ліпскага і Р. Баравіковай “Пра Бусю, які жыве на Беларусі” (№ 4–6, 2014; № 1–6, 2015).
На занятках, прысвечаных тэме “Дзіця і прырода”, рэкамендуем выкарыстоўваць наступныя прыёмы: чытанне вершаў пра жывёл “Пакінуты”, “Чарапаха” (№ 3, 2013), вершаў Р. Баравіковай пра ягады “Смаката не для ката” (№ 4, 2014) і “Грыбы” (№5, 2014); завучванне на памяць вершаў В. Жуковіча “Незвычайны зайчык” (№ 1, 2014); Н. Мацяш “Агенчык”; У. Дзюбы “Бабрыны хутарок” (№ 3, 2014); А. Пысіна “Яблык”, І. Шуцько “Развітанне з летам” (№ 4, 2014); Л. Дайнекі “Восень” (№ 5, 2014); Х.Жычкі “Студзень” (№ 6,2014).
На занятках матэматыкі карысна выкарыстоўваць казку У. Ліпскага і Р. Баравіковай “Загадкавыя лічбы” (№ 1–3, 2014); “Вясёлыя задачкі” А. Зэкава (№ 5, 2014).
На занятках “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін” рэкамендуем выкарыстоўваць наступныя прыёмы: знаёмства з новымі словамі “Бусевага слоўнічка” (у кожным нумары); расказванне казкі па малюнках “Як кот звяроў напалохаў” (№ 3, 2013); “Агатка і Буся” (№ 4, 2014); чытанне чыстагаворак (№ 3, 2013); завучванне на памяць забаўлянак “Мірон і вароны”, “Сеня і семкі” Г. Бураўкіна, “Галка” М. Мятліцкага, “Хто чым займаўся” А.Зэкава (№ 2, 2014); чытанне языкаломак А. Клышкі (№ 3, 2014).
Пры вывучэнні літар рэкамендуем выкарыстоўваць казку У. Ліпскага і Р. Баравіковай “Чароўныя літары” (№ 1–3, 2013); вершы “Слухай і запамінай” А. Якімовіча (№ 4, 2014).
На занятках выяўленчага мастацтва можна выкарыстоўваць маляванкі “Бусі” (у кожным нумары).