Бусеў слоўнічак. Літара Ж
Понедельник, 28.12.2015 07:51. Рубрика: БУСЯ
Жораў жменю журавінаў
Жвава ў дзюбку сваю ўкінуў.
А жаўна – вось жартаўніца! –
Лапкі змазала жывіцай.
Ў жвір схаваўся жэўжык—жук,
Каб не высачыў жаўрук.
Жабка ўскочыла на жэрдку –
Жамяру ганяе зрэдку.
Ты ж, малюнак разглядзеўшы,
Назаві герояў верша.
Тэкст Святланы БОГУШ