Героi беларускiх казак
Хто зялёны і вусаты,
Апрануўся ў шлем і латы?
Ходзіць ён хвастом наперад,
Не паймаеш яго ў нерат.
(Рак-вусач)
Касматаўтам стаў мураш
І адправіўся ў ваяж
У бяскраек сіні…
Зваўся ён
Бадзіні.
Весялушка, сакатушка
Наша мушка-зелянушка.
На лісточку танцавала,
Чаравічкі пагубляла,
Вярталася мушка дахаты,
Сустракаў яе камарык насаты.
Наш Сцяпан – вялікі пан,
Ды пайшоў ён на падман:
Ратаваў лісічку –
Рыжую сястрычку.
Сеў на кветку светлячок,
У яго гарыць бачок
I найлепш на свеце,
Бы ліхтарык, свеціць.
(Светлячок)
Не трашчотка, не маўчун,
Ён звычайны Шубуршун,
Да ўсяго вялікі
Сябар Веранікі.
Маленькі мышонак па клічцы Пік-пік
Пад шафай бацькоўскай сягоння прыціх.
Сябруе ён з кошкай Піпітай,
Заўжды да сяброўства адкрытай.
У Вясёлкіна Васі
Заўсёды казка ў запасе,
Дасціпная байка і вершык,
Загадка і песня, канешне.
А ў сяброўкі Весялінкі
Заўжды вясёлыя смяшынкі.
У яго няма бярлогі,
Ды й нашто яму нара?!
Ад бяды ратуюць ногі,
А ад голаду – кара.
(Заяц)
Ды што яму і рыф, і мель –
Між зор імчыцца карабель!
Нам Гаўка шле вітанні
І растае ў тамане.
За лесам, ля рэчкі
Гуляла авечка.
А шэрсць у авечкі
З прыгожых калечак.
Я сягоння вельмі рад:
Адшукаў сапраўдны клад –
У бацькоўскім кошку
Тры маленькіх грошыкі.
Ды каб нешта мне набыць,
Трэба грошы зарабіць.
Над зямлёй вясёлка грае.
Хто там фарбы выбірае?
Гэтае сувецце
Назавеце, дзеці?
(Чырвоная, Аранжавая, Жоўтая, Зялёная, Блакітная, Сіняя, Фіялетавая)
Не сумны, не пануры,
Завуць яго Мамурык.
Ён добры весяльчак
І да ўсяго смяльчак.
Сказаць не пабаюся,
Што ведае наш Буся
Ўсе казкі на планеце,
Якія любяць дзеці.
Алесь БАРАНОЎСКІ
Якуб Колас “Рак-вусач”
Максім Танк “Мураш Бадзіні”
Максім Багдановіч “Мушка-Зеланушка і Камарык – насаты тварык”
Артур Вольскі “Сцяпан-вялікі пан”
Генадзь Бураўкін, Зай
Сяргей Грахоўскі, Светлячок
Раіса Баравікова, Мамурык
Наталля Бучынская, Авечка Адэля
Людміла Рублеўская, Мышка Пік-Пік
Алесь Карлюкевіч, Шубуршун
Анатоль Зэкаў, “Як Гаўка ў космас збіраўся”
Алена Масла “Няхай ззяе “Вясёлка”
Уладзімір Ліпскі, Грошык
Вася Вясёлкін
Буся