Калыханка
Четверг, 17.12.2015 07:11. Рубрика: БУСЯ
Ходзіць ноч нячутна
За тваім акном.
Спі, мая дачушка,
Спі салодкім сном.
Птушкі ўсе замоўклі
І палеглі спаць.
Будуць заўтра зноўку
Песні напяваць.
Коцік не мурлыча –
Бач, заснуў і ён,
А гадзіннік ліча
Шмат шчаслівых дзён.
Касманаўт у небе
Правярае ціш.
Спаць, казаў ён, трэба.
Дык чаму не спіш?
Ходзіць ноч нячутна
За тваім акном.
Спі, мая дачушка,
Спі салодкім сном.
Іван СТАДОЛЬНІК