Гісторыя пра навагоднюю ялінку
Здарылася ўсё гэта далёка-далёка, у казачнай краіне. У глухім лесе жыла-была ялінка. Расла яна на паляне адна-адзінюткая. Сумна ёй было і маркотна. Толькі часам прабяжыць зайка шэранькі каля ялінкі, ці птушачка на галінку сядзе, дый тая хутка паляціць. Так і расла ялінка ў адзіноце.
Але вось прыйшла зіма. Апранула яна ялінку ў белы снежны кажушок, на верхавіну накінула белы капялюшык са снегу. І такой красуняй стала ялінка, што ўсе звераняты лясныя сталі ёю любавацца.
І вось запрыкмеціў яе Дзед Мароз. Пачаў ён пра ялінку клапаціцца. Упрыгожыў яе інеем бліскучым, нібы жэмчугам. Склікаў усіх жыхароў лясных. Сталі яны вакол лясной красуні карагоды вадзіць, песні спяваць, Новы год сустракаць. Усім было весела і радасна. Да раніцы яны скакалі.
З тых часоў павялося, што пад канец снежня звераняты лясныя разам з Дзедам Марозам сталі збірацца Новы год сустракаць.
Анастасія Бабушкіна,
вучаніца 2 класа
Рабунскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Вілейскага раёна
Анастасія! Дзякуй за казку.