Загадкі
Четверг, 3.12.2015 07:08. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Уладзімір СКАРЫНКІН
Хто спявае прыгажэй
За ўсіх птушак? …….
(Салавей)
Кастусь ЦВІРКА
Сястрычак цэлую гурму
Ты моцна (не замуч!)
Абняў аберуч, і таму
Цябе завуць …..
(Абруч)
Серафіма БЕСТАВА
На слупе высокім,
Без дзвярэй, без вокнаў,
Збудавана хата –
Там жывуць зярняты.
(Колас)
Таццяна ЧЭКЕД
Часам ён настолькі ўпарты,
Што бывае не да жартаў.
Але добра так працуе –
Гаспадар з ім не сумуе.
(Асёл)