Першы снег
Вторник, 1.12.2015 07:00. Рубрика: Вершы
Першы снег нарэшце выпаў,
Белым пухам дол засыпаў.
Глянеш – нібы з цукру поле,
Зіхаціць – аж вочы коле.
З горкі санак хуткі бег –
І чуваць вясёлы смех.
Скокі тут і гульні ў снежкі,
Пад канькамі ззяюць сцежкі.
Так, зіме ўсе вельмі рады.
Кружыць снег, ідзе парадам.
Ззяе зорак карагод,
І блішчыць на сонцы лёд.
Ў белым вэлюме зіма,
Як нявестачка яна.
Апранае ў дзіва-строі
Дрэвы лёгкаю рукою.
Алена ДЭБІШ