Палессе, вёска, дворык, хата…
Пятница, 27.11.2015 07:15. Рубрика: Вершы
Палессе, вёска, дворык, хата,
Дзе пачынаў я свой разбег,
І ў будні, а тым больш у святы
Нястрымна цягнуць да сябе.
Бо тут душа адпачывае
Ад клопатаў і мітусні…
І сэрца радасна спявае
Гімн мацярынскай дабрыні.
А сціплыя жывыя кветкі
Ля плота выткалі дыван,
Яшчэ майго дзяцінства сведкі,
Што цешыць памяць скрозь туман.
І колькі б ні блукаў па свеце –
Калыска матчына бліжэй…
Заўжды мы для матулі – дзеці,
Яе малітва беражэ.
Сяргей КАРЫЦЬКА