Конкурс “Чароўны куфэрак”
Беларусь
О Беларусь мая, ты цуд!
О Беларусь мая, ты казка!
За шчасце жыць, вучыцца тут
Прымі паклон мой, калі ласка.
Саша КІЧКАЙЛА,
Ваўкавыскі раён,
в. Ізабелін.
Шчасце
Я – звычайная дзяўчынка,
А завуць мяне Крысцінка.
Неяк раптам запытала
У мяне матуля Ала:
“Для цябе што значыць шчасце?”
Не змагла ёй адказаць я.
І падумала адразу
З татам пашукаць адказу.
Расказаў тады мне тата,
Што для кожнага сваё
Існуе на свеце шчасце:
Для адных – сваё жыллё,
Для другіх – яно ў багацці,
Але ўсё гэта не тое,
Шчасце ёсць зусім другое.
Шчасце – калі ёсць здароўе,
Калі мы жывём з любоўю,
Калі побач мама, тата
І сяброў – паўнютка хата!
Раптам зразумела я:
Мы – шчаслівая сям’я!
Крысціна МІХАЛЁНАК,
г. Лагойск,
СШ № 1.
Першы снег
Праляцела восень,
Зноў прыйшла зіма.
У госці нас запросіць
Да сябе яна.
Першы снег нясмела
Кружыць над зямлёй,
Пакрывае белым
Пухам нас з табой.
Засынаюць ціха
Дрэвы і кусты.
Толькі ў вальсе белым
Кружым я і ты.
Уладзіслаў ПЛАЎСКІ,
Воранаўскі раён,
Забалацкая яслі-сад-сярэдняя школа.
Прагулка Паўла
Павел прачнуўся, паснедаў, пайшоў пагуляць. Пабег полем. Палёўка прабегла перад Паўлам. Працяжныя песні птушак прываблівалі падлетка. Потым пачаўся пералесак. Паабапал пагорка прытуліліся пралескі. Позірк Паўла прыкмячаў падарункі прыроды. Паветра павеяла прахалодай. “Прыйдзецца павярнуць,” – падумаў Павел.
Павел ЛЯШКО,
г. Калінкавічы, СШ № 6.