У Мінску прайшоў дабрачынны вечар «Kids Fashion Halloween»
31 кастрычніка ў гатэлі «Пекін» у Мінску прайшоў дабрачынны вечар «Kids Fashion Halloween» у падтрымку выхаванцаў «Ельскай дапаможнай школы- інтэрната» (з Гомельшчыны). Арганізатарамі праекта выступілі Грамадскае аб’яднанне «Сябры Вясёлкі”, дзіцячая развіваючая студыя з мадэльным ухілам «ANNmodels» KFG і дзіцячы прадзюсерскі цэнтр «Vyaselka Stars». Генеральным партнёрам быў гатэль «Пекін». «Kids Fashion Halloween» — гэта самае містычнае і вясёлае свята. Гледачам спадабаліся стылізаваныя і эксклюзіўныя тэматычныя паказы ў стылі «Halloween» ад юных дэманстрантаў адзення, выступы вядомых беларускіх зорак, такіх як Шыр, Карына Рандзіцкая, група Litesound, анімацыйнае шоў прафесара Аткрывашкіна. Запомніліся яркія нумары юных артыстаў, салодкія сюрпрызы, майстар-класы, розыгрышы, прызы, фотасесіі, падарункі, аквагрым і чароўная атмасфера гэтага любімага ўсімі дзецьмі свята.
На свяце прысутнічалі больш за чатырыста чалавек, для выхаванцаў ДУА «Ельская дапаможная школа-інтэрнат» мы з вамі назбіралі 220 кілаграмаў падарункаў і рэчаў першай неабходнасці, дзеці везлі іх з цёплай і шчырай радасцю ў вачах!
Віншуем нашых прафесійных выхаванцаў з цудоўнейшымі выступленнямі-паказамі! Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім партнёрам свята — Генеральнаму інфармацыйнаму партнёру Relax.by, генеральнаму партнёру Гатэлю «Пекін і рэстаранаў-клубу «Аўра» за арганізацыю фуршэта. Салодкім партнёрам — сямейнаму кафэ «Family Club» і дэсерт — студыі «Praline», асобна Марыі Патапавай за “злавесны” торцік. Спонсару тэхнічнага забеспячэння — eventfm.by, кампаніі Orly за арганізацыю Nail Bar, міжнароднай кампаніі Mothercare, стылісту — Дар’і Плаўнік, грымёрам — Ірыне Чачот і Аляксандры Гарапко. Вялікі дзякуй за падтрымку вядучым — Эдгару Літаўцу і Дзмітрыю Аўрамчыку і ўсім артыстам, якія нас падтрымалі! Усім мадэлям і іх бацькам за якасную і адказную падрыхтоўку касцюмаў, вобразаў, за ўдзел і дапамогу ў арганізацыі свята і каардынаванні паказаў! Было вельмі кранальна, што выхаванцы Ельскай дапаможнай школы-інтэрната падрыхтавалі для канцэртнай праграмы свой нумар, ў нацыянальным стылі, касцюмы і паказ ў стылі “Kids Fashion Halloween”.
Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, старшыня праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Сябры Вясёлкі”, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Беларусі адзначыў рупліўцаў мерапрыемства падзякамі. Дазвольце выказаць удзячнасць за адказнасць, дабразычлівасць і працаздольнасць Ганне Ляшэка і Шыру Чарыеву, сябры, дзякуй вам! Давайце разам дапамагаць, спадзявацца, жыць, усміхацца, вучыцца!!!
Будзем рады бачыць кожнага, хто гатоў падтрымліваць нашы дабрачынныя праекты сярод сяброў Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Сябры Вясёлкі”! Наступны раз сустракаемся на пачатку снежня, ладзім мерапрыемства ў падтрымку Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (Віцебская вобласць).
Анастасія Радзікевіч