Вторник, 27.10.2015 07:15. Рубрика:
БУСЯ
Ё
Ёсць нямала слоў на Ё:
Ёгурт, ёкат, ёршык, ёд.
Зручна – тое ж, што і ёмка,
На Раство мы ставім ёлку.
У ёўні сушацца снапы.
Словы з Ё запомніш ты?
Тэкст Святланы БОГУШ
А ты ведаеш словы на Ё? Чым адрозніваецца елка ад ёлкі? Што можа абазначаць слова ёрш?
Іншыя літары рубрыкі «Бусеў слоўнічак»