Калыханка
Понедельник, 19.10.2015 07:24. Рубрика: БУСЯ
Мульцікі паснулі, цацкі спяць таксама,
І цябе на ручках закалыша мама.
Коўдрай сноў сагрэты, будзеш спаць ціхутка.
А як спіш, павер мне, ноч мінае хутка.
З нетраў неба зоркі выплылі міжволі.
Прытаміўся вецер за акном сваволіць.
Сон ідзе нячутна. Ад бязважкіх крокаў
Не рыпіць падлога. Ціха ўсё навокал.
Заўтра зноў пачнуцца гульні ды прыгоды.
Зноў пад песні будзем ладзіць карагоды.
А пакуль, маленькі, набірайся сілы.
Засынай, гарэза, засынай, мой мілы.
Татуся БАРАДУСЯ