Бабіна лета
Четверг, 15.10.2015 07:24. Рубрика: Вершы
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.
Віктар ШВЕД