Воскресенье, 20.09.2015 14:04. Рубрика:
Вершы
Зазірну ў ваконейка –
Узыходзіць Сонейка.
Пасля цёмнай ночкі
Жоўты яго шчочкі.
Потым, ў дзень калёны,
Будзе твар бялёны.
Вымыты ён чыста.
Белы, прамяністы.
А перад заходам
Зноўку выгляд новы:
Нешта хмурыць бровы –
Яго твар барвовы.
Любоў Сівурава