Багацці роднай Беларусі
Тэкст Алеся БАРАНОЎСКАГА
Пра ўсё, што ўмеюць ствараць людзі ў Беларусі,
Раскажа вам цікаўны сябар Буся.
Мінск
Трактар “Беларус”
Гучна так, нібы рэактар,
На палях азваўся трактар.
Зранку ён не спіць – грукоча,
Узараць зямельку хоча.
Гомель
Цукеркі “Спартак”
Злева – банцік, справа – банцік
У красунь прыгожы фанцік.
Любяць іх Алесь і Верка –
Шакаладныя цукеркі.
Брэст
Газавыя пліты “Гефест”
Чатыры сонейкі гараць у нас на кухні.
Чатыры сонейкі гарэлі і патухлі,
Прыгатаваўшы нам бліны, кампот, яечню.
Ды то звычайная пліта стаіць, канечне.
Віцебск
Тэлевізары “Віцязь”
Што за дзіўнае акно?
Тут мультфільмы і кіно,
Заапарк і карнавал…
Выбірай любы канал!
Магілёў
“Магілёўліфтмаш”
Што за цуд такі ў пад’ездзе:
Уверх і ўніз вагончык ездзіць.
Ён пусты, шафёр не правіць,
На любы паверх даставіць?
Наваполацк
“Нафтан”
Кожны знае: без бензіну
Не заводзіцца машына.
Вось таму шафёр наш Слаўка
Ездзіць ранкам на запраўку.
Рэчыца
“Рэчыцкі тэкстыль”
Пад рукой вісеў і знік
Спраўна вышыты ручнік.
Браў яго Ягор
Вывучаць узор.
Салігорск
Калійныя солі
У яго ліхтар на касцы,
Чорны твар, нібыта ў масцы.
Ён спускаецца ў забой
Секчы соль, што пад зямлёй.
Як завецца з даўніх пор
Гэты чалавек ? Шахцёр!
Жодзіна
Белаз
Велізарны самазвал
На будоўлі працаваў.
Ён у дождж і санцапёк
Возіць цэглу і пясок.
Пінск
“Пінскдрэў”
А ў нашым доме
Крэсла ёсць ад стомы,
Калі ж ломіць ножкі,
Адпачну на ложку.
Паліто павешу ў шафу –
Доўгую, нібы жырафа.
Ваўкавыск
“Беллакт”
Смачная каша з рысу і з грэчкі.
Зварана мамай. Стаіць на прыпечку.
Дыхае парай – каша сапрэла.
Мама зварыла, каб Танечка ела.
Барысаў
“Белджы”
Гэта што за звер, пастой!
Вунь прабег па маставой.
Гучны рык звярыны.
Ездзіць на бензіне.
За сабой пакіне пыл,
Што за звер? Аўтамабіль!
Кобрын
Пластмасавыя цацкі “Палессе”
Лялек дружна прыбіралі,
Іх у госці запрашалі,
Частавалі цёплым чаем,
Як сябровак, прывячалі.