Вершы Анатоля Зэкава
Пятница, 4.09.2015 07:07. Рубрика: Вершы
Трыццаць Я
Хто з вас скажа,
Трыццаць Я
Тоіць у сабе імя якое?
Перабраў імёны я,
Покуль здагадаўся:
Гэта – ЗОЯ.
Геаграфічная скорагаворка
У Добрушы добра Дашы.
У Лепелі лепш Аліне.
У Сянно свавольна Сашы,
А ў Мар’інай Горцы – Марыне.
Загараў Зай
Загараў на лузе Зай,
А над ім гулі чмялі:
– Загараць ты загарай,
Ды кажух свой не спалі.
Спех і смех
Кажуць, спех – курам на смех,
І каб ім было нясмешна,
Тое ведае Алег,
І ўсё робіць ён няспешна.