Вясёлыя літары
Вторник, 1.09.2015 07:56. Рубрика: Вершы
“К” знайшоў на дне амар..
Дзе ж амар? Ляціць…
(камар)
Калі “ш” – на елцы шышка,
Калі “м” – у норцы…
(мышка)
“К” на “с” змяніць паспелі
Вёрткія куніцы,
Каб для нас у лесе спелі
Ягадкі…
(суніцы)
“А” забралі мы ў арэха,
І гучыць над лесам…
(рэха)
Згубіла першы склад капуста
І стала на гародзе…
(пуста)
Генадзь АЎЛАСЕНКА