Загадкі ад Костаса Кубілінскаса
Воскресенье, 20.02.2011 10:28. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Костас Кубілінскас
Загадкі
Аж прыгнуўся – на мядзведзі
Полем смелы дзядзька едзе.
А мядзведзь рыкае грозна
І вядзе аж пяць барознаў.
***
Гляне – спыніцца вада.
За акном стаіць зімою,
А ў пакоі – барада.
***
Быццам бравы коннік, ён
Носіць шпоры з даўніх дзён,
Ды не ўмее ездзіць конна,
Жэрдка – верны конь ягоны.
Пераклаў Рыгор Барадулін.