Вецер і ветразь
Пятница, 28.08.2015 07:45. Рубрика: Вершы
Вецер з ветразем гуляе:
Вецер ветразь надзімае.
Вецер з ветразем – сябры,
Але толькі да пары…
Рады ветру мараходы,
Што вяртаюцца з паходу.
Будзь жа, вецер, спадарожным!
Дзьмі… ды толькі асцярожна!..
Каб не стаў ты хуліганам –
Штормам, лютым ураганам,
Каб вадой не заліваў,
Ветразь з рэі не зрываў…
Бо без ветразя, вядома ж,
Не дабрацца нам дадому.
Генадзь АЎЛАСЕНКА