Забаўлянкі
Четверг, 27.08.2015 07:34. Рубрика: БУСЯ
Лета
У каласы, пукі, струкі,
У ягады, бутоны кветак
Пад яркім сонцам напрасткі
Пабегла лета.
Мурашок
Зусім маленькі мурашок
Ён след у след за мной ішоў.
Падняў саломінку ля ног,
А думае, што бервяно.
Скарга
Цукерку цёпла апранулі,
У сон блішчасты загарнулі,
А мне чуваць і праз абгортку,
Што скардзіцца яна: ёй горка.
Марожанае
Поўны кубачак марозу
Ем, глытаючы праз слёзы.
Ну а сонейка смяецца:
– Як з’ясі – прыходзь пагрэцца.
Вецер
Хмару вецер зноў нясе,
Вецер яблыкі трасе.
Цешыцца ў двары Мальвіна,
Будзе так лягчэй галінам.
Чулая травінка
Прыгінаецца травінка –
Мне здалёк відаць, –
Каб адзіную расінку
Кораню аддаць.
Казімір КАМЕЙША